БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Пад Вільняй загінуў беларус

10.10.2023 / 10:19

Nashaniva.com

Яго збіла машына, калі ён выйшаў на трасу са свайго аўтамабіля.

9 кастрычніка ўвечары недалёка ад Грыгішак за Вільняй загінуў грамадзянін Беларусі, піша Delfi.lt.

На дарозе A1 сутыкнуліся легкавы аўтамабіль «Шэўрале» і цягач.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Шэўрале», грамадзянін Беларусі, ехаў у бок Коўна, потым спыніўся на магістралі за Грыгішкамі і выйшаў з машыны.

Кіроўца цягача яго не заўважыў і збіў. Кіроўца легкавіка памёр на месцы. Абставіны ДТЗ высвятляе паліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула