Мірнае насельніцтва Газы практычна пазбаўлена магчымасці адтуль выбрацца, нават у Егіпет

Для таго, каб трапіць з Газы ў Егіпет, палесцінцам неабходна атрымаць дазвол свайго міністра ўнутраных спраў як мінімум за два дні да пераходу мяжы, каб іх імя было ў спісе. Але паколькі ўрадавыя будынкі зачыненыя, атрымаць дазвол няма як.

10.10.2023 / 14:39

Палесцінцы хочуць атрымаць свае нацыянальныя пасведчанні ва ўпраўленні па цывільных справах у горадзе Газа. Фота: Khalil Hamra / AP

Хоць мяжа з Егіптам і не перакрытая цалкам, але ў абодва бакі прапускаюць не больш за 400 чалавек у дзень і толькі тых, хто атрымаў папярэдняе адабрэнне да пачатку цяперашніх сутыкненняў, піша Бі-бі-сі.

Цяпер і гэтая магчымасць, па ўсёй бачнасці, знікла: раніцай аўторка прадстаўнік ЦАХАЛ раіў выбірацца з Газы праз адзіны прапускны пункт «Рафах» на мяжы з Егіптам, але пазней Армія абароны Ізраіля змяніла свае рэкамендацыі, паведаміўшы, што КПП зачынены.

Закрыццё КПП Рафах да далейшых распараджэнняў пацвердзіла агенцтву DPA крыніца ў егіпецкіх службах бяспекі, паведамляе Al Jazeera.

Для таго каб трапіць з Газы ў Егіпет, палесцінцам неабходна атрымаць дазвол свайго міністра ўнутраных спраў як мінімум за два дні да пераходу мяжы, каб іх імя было ў спісе.

Ніводзін чалавек з тых, чыйго імя няма ў спісе, перасекчы мяжу сектара не зможа.

Паколькі ўсе адміністрацыйныя будынкі ў Газе, у тым ліку і мясцовага МУС, альбо зачыненыя, альбо разбураныя, дадаць у спіс больш нікога нельга.

Звычайным грамадзянам ужо даўно нялёгка выбрацца з Газы, асабліва пасля пачатку дзеянняў у адказ з боку Ізраіля. Для большасці адзінае выйсце — гэта школы пад эгідай ААН.

ААН заяўляе, што гэтыя часовыя сховішчы ўжо запоўненыя на 90% і не могуць змясціць большую колькасць людзей.

Чытайце таксама:

Ізраіль абвясціў пра буйнамаштабны ўдар па аб'ектах у Газе

Прадстаўнік ЦАХАЛ прапанаваў жыхарам Газы бегчы ў Егіпет

Аятала Хаменеі: Іран цалуе рукі тым, хто напаў на Ізраіль

Nashaniva.com