На мяжы з Польшчай паставілі рэкламныя плакаты — палякаў хочуць завабіць у Беларусь таннай стаматалогіяй ФОТЫ

Каля пункта пропуску «Брэст — Тарэспаль» з'явіліся рэкламныя шчыты з надпісамі па-польску і па-ангельску.

10.10.2023 / 15:29

Фоты тут і далей: тэлеграм-канал «Брест. Главное!»

На плакатах рэкламуюць кафэ, касметыку, стаматалагічныя і гінекалагічныя паслугі. Фоты апублікаваў тэлеграм-канал «Брест. Главное!».

«Нашы цэны больш прывабныя за вашы», — пішацца на плакатах.

«У беларускіх клініках заўсёды можна знайсці шэраг паслуг з галіны акушэрства і гінекалогіі», — напісана па-польску каля памежнага пункта пропуску.

«Беларускія стаматалагічныя кабінеты паклапоцяцца пра вашу беласнежную ўсмешку», «Даверце беларускай касметыцы сваю прыгажосць і адчуйце сябе ўпэўнена і прыгожа», — пераконваюць плакаты.

Nashaniva.com