«Як такое магло адбыцца?» У Вільні прэзентавалі кнігу «Ноч расстраляных паэтаў»
Новы зборнік выбраных вершаў беларускіх паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКВД у Мінску, прэзентавала яго дызайнерка Наста Чарнова, выпускніца факультэта дызайна ЕГУ. Кніга стала яе дыпломным праектам ва ўніверсітэце, піша «Радыё Свабода».
10.10.2023 / 16:14
«Пасля 2020 года мы ўсе задаваліся пытаннем: «Як такое магло адбыцца? Чаму такія страшныя рэпрэсіі? Адкуль гэта ўсё з'явілася? Нармальна ж жылі». Але, калі паглядзець на гісторыю, на 1937 год, нічога новага яны не прыдумалі. Гэта ўсё проста натуральна выцякае з традыцый гвалту, якімі беларускія ўлады ганарацца, што яны нашчадкі Савецкага Саюза. Яны пераймаюць проста ўсё, што звязана з манаполіяй гвалту», — сказала Наста Чарнова на прэзентацыі.
Зборнік вершаў распаўсюджваецца бясплатна.