Колькасць загінулых у Ізраілі вырасла да 1200

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Газы, загінулі 900 палесцінцаў, каля паловы з іх — жанчыны і дзеці.

11.10.2023 / 07:36

Эвакуацыя параненай. Фота: Oren Ziv / AP

У выніку нападу ХАМАС на Ізраіль загінулі 1200 чалавек, паведаміў тэлеканал «Кан», які ўваходзіць у ізраільскую вяшчальную карпарацыю.

Раней агульнанацыянальная радыёстанцыя Арміі абароны Ізраіля («Галей ЦАХАЛ») паведамляла, што колькасць загінулых дасягнула 1000, піша Бі-бі-сі.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Газы, загінулі 900 палесцінцаў, каля паловы з іх — жанчыны і дзеці, яшчэ 4500 чалавек атрымалі раненні.

На Заходнім беразе ракі Іярдан загінуў 21 палесцінец, дзясяткі атрымалі раненні.

За суткі ізраільская армія паведаміла аб 450 ударах па пазіцыях ХАМАС.

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што за апошнія суткі нанесла больш за 450 удараў па пазіцыях ХАМАС у сектары Газа.

«ЦАХАЛ трэці раз за 24 гадзіны працягвае наносіць масіраваныя ўдары па сектары Газа; дзясяткі знішчальнікаў нанеслі больш за 200 удараў па цэлях у Аль-Фуркане. Некаторы час таму дзясяткі знішчальнікаў нанеслі ўдары па больш чым 200 цэлях у Аль-Фуркане», — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе ЦАХАЛ, Аль-Фуркан — раён на поўначы сектара Газа, які ХАМАС выкарыстоўвае для нападаў на Ізраіль.

Чытайце таксама:

Ізраіль атакаваў дом кіраўніка ваеннага крыла ХАМАС

«Я скажу толькі адно: не трэба». Байдэн папярэдзіў іншыя краіны ад далучэння да вайны супраць Ізраіля

Мы пераходзім у наступ. Газа ніколі не вернецца да таго, што было раней — міністр абароны Ізраіля

На поўдні Ізраіля знайшлі целы забітых ХАМАС 40 дзяцей, некаторыя з іх былі абезгалоўленыя — СМІ

«ХАМАСу будзе канец». Беларуская пенсіянерка, што здымалася ў Дудзя, цяпер дапамагае ізраільскай арміі

Nashaniva.com