Сёння адбудзецца новы суд над Змітром Дашкевічам

Палітвязень Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю ў ліпені пасля 16 месяцаў зняволення. Але яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі і будуць судзіць па артыкуле 411 КК.

11.10.2023 / 07:51

Зміцер Дашкевіч. Фота: «Наша Ніва»

Суд над Змітром адбудзецца сёння ў барысаўскім судзе (вул. Карла Маркса, 19). Пачатак а 10:30.

Змітру пагражае па гэтым артыкуле пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года.

14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Nashaniva.com