Зяленскі прыбыў з неанансаваным візітам у Брусель
11 кастрычніка ў сталіцы Бельгіі праходзіць сустрэча кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны (фармат «Рамштайн»), а таксама сустрэча міністраў абароны краін NATO і пасяджэнне Рады Украіна — NATO.
11.10.2023 / 09:43
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў з неанансаваным візітам у Брусель, піша «Еўрапейская праўда».
11 кастрычніка ў Бруселі праходзіць сустрэча кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны (фармат «Рамштайн»), а таксама сустрэча міністраў абароны краін NATO і пасяджэнне Рады Украіна-NATO.
Перад пачаткам пасяджэння прэзідэнт Зяленскі выйдзе да прэсы разам з генеральным сакратаром Альянсу Енсам Столтэнбергам.
Гэта не першы раз, калі Зяленскі наведвае Брусель з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Папярэдні яго візіт быў у лютым гэтага года.
Напярэдадн прэзідэнт Украіны наведаў Румынію, дзе сустрэўся са старшынямі абедзвюх палат румынскага парламента, а таксама прэм'ер-міністрам краіны Марчэлам Чалаку.
Пасля сустрэчы з румынскім прэзідэнтам Клаўсам Ёханісам ён абвясціў, што Украіна і Румынія падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў ключавых сферах, а таксама абмяркоўвалі ўзмацненне ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.