Затрымалі дзяўчыну, якая ў 2020-м спявала «Магутны Божа» на прыступках Філармоніі
Яе вінавацяць таксама ва ўдзеле ў дэманстрацыях.
11.10.2023 / 11:19
Кацярына Шапавалава. Фота: Укантакце
Затрыманай Кацярыне Шапавалавай 31 год. У 2020-м яна працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і была там у Камерным хоры. Частка супрацоўнікаў Філармоніі тады, каб падтрымаць людзей у руху за свабодныя выбары і супраць гвалту, 13 жніўня спявала «Магутны Божа» на прыступках будынка.
Супрацоўнікі Філармоніі спяваюць «Магутны божа» 13 жніўня. Фота: Белсат/vottaktv
Пасля гэтага дзяўчына звольнілася або яе звольнілі. Апошнім часам яна выкладала бразільскія парныя танцы і падарожнічала па розных краінах.
Днямі яе затрымалі — апошні раз яна была анлайн у сацсетках 9-га кастрычніка. Відэа з Кацярынай выклалі сілавікі ў адным са сваіх каналаў.
Ёй закідаюць, акрамя ўдзелу ў акцыі каля філармоніі, удзел у нядзельным маршы ў жніўні 2020-га (перакрыццё дарогі на праспекце Незалежнасці).
Чытайце таксама:
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў
З філармоніі пасля прэм'еры звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч