Супраць былога палітвязня Віталя Жука, які з'ехаў з Беларусі, распачалі новую крымінальную справу

Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня 2022 года выйшаў на волю з бабруйскай калоніі. Ён пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Італіі.

11.10.2023 / 13:42

Днямі стала вядома пра новую крымінальную справу ў дачыненні да Віталя — за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

«Асноўнай прычынай, чаму я вырашыў пакінуць Беларусь пасля вызвалення, стала тое, што пры пастаноўцы на ўлік першы намеснік начальніка Кобрынскага РАУСа Аляксандр Касяк пагражаў мне, што гэтым разам мяне пасадзяць разам з маёй жонкай.

Калі мы з сям'ёй былі ўжо ў Італіі, дзесьці ў сакавіку сваякі паведамлялі мне, што да іх пачалі наведвацца сілавікі. Адразу яны казалі, што ў адносінах да мяне будуць заведзеныя крымінальныя справы, і заўсёды акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў мяне забяруць кватэру, якую нам дала дзяржава, як шматдзетнай сям'і, і ўсю маёмасць у ёй», — распавёў Віталь.

Чытайце таксама:

20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію

За ўдзел у пратэстах затрымалі Уладзіслава Яроцкага

Палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава перавялі ў віцебскую калонію

Nashaniva.com