У Мінску пры раскідванні пясчана‑салянкі пашкоджаны тры дзесяткі аўто + фота
Як адзначылі ў «Рэмаўтадары», у пясчаную сумесь з тэхнічных прычын трапілі вялікія камянюкі.
14.12.2009 / 17:55
onliner.by
Інцыдэнт здарыўся 14 снежня на вуліцы Машынабудаўнікоў. Пра гэта паведамілі на ўнітарным прадпрыемстве «Рэмаўтадар Заводскага раёна Мінска».
Як адзначылі на прадпрыемстве, у пясчаную сумесь з тэхнічных прычын трапілі вялікія камянюкі.
Паводле словаў спецыялістаў УП «Рэмаўтадар Заводскага раёна Мінска», уладальнікам машын скампенсуюць зробленую шкоду. У юрыдычную службу прадпрыемства на гэты час звярнуліся чатыры аўтамабілісты. Агульная колькасць пацярпелых машын пакуль невядомая, але на форумах іх лічбу ацэньваюць прынамсі ў тры дзесяткі.