Уэйн Руні ўзначаліў клуб, за які калісьці гуляў Аляксандр Глеб
Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі перад гэтым трэніраваў амерыканскі «Дзі Сі Юнайтэд».
11.10.2023 / 15:04
Уэйн Руні, калі выступаў за «Эвертан» і «МанЮнайтэд», меў мянушку Шрэк, а як стаў трэнерам, то адгадаваў бараду. Фота: інстаграм Уэйна Руні
«Бірмінгем» абвясціў аб прызначэнні Уэйна Руні галоўным трэнерам каманды. Пагадненне з 37-гадовым брытанцам разлічана на 3,5 года.
Уэйн Руні пачынаў кар'еру ў «Эвертане», з 2004 па 2017 год гуляў за «Манчэстэр Юнайтэд». Таксама ён выступаў за «Дэрбі Каўнці», потым перабраўся ў ЗША, дзе гуляў і трэніраваў сталічны «Дзі Сі Юнайтэд».
Руні — пяціразовы чэмпіён Англіі. Ён выйграў таксама Лігу чэмпіёнаў (2008) і Лігу Еўропы (2017). За «МанЮнайтэд» ва ўсіх турнірах забіў 253 галы, што з'яўляецца рэкордам у гісторыі клуба. За зборную Англіі Руні мае 53 галы.
«Бірмінгем» выступае ў чэмпіёншыпе — другім па сіле дывізіёне чэмпіянату Англіі. Зараз каманда ідзе на шостым месцы, што дае пропуск у плэй-оф.
У сезоне 2010-2011 за «Бірмінгем», які тады гуляў у прэм'ер-лізе, выступаў Аляксандр Глеб на правах арэнды. Ён згуляў 19 матчаў, забіў адзін гол і ў наступным сезоне перабраўся ў нямецкі «Вольфсбург».
Чытайце таксама:
Самы таленавіты навічок НХЛ ледзь не забыў клюшку перад першым выхадам на лёд
Эдэн Азар скончыў кар'еру ў 32 гады
Чэмпіянат Еўропы па футболе — 2032 пройдзе ў Італіі і Турцыі