Стала вядома пра самагубства былога палітвязня ў Гродне

Стала вядома, што ў Гродне былы палітвязень скончыў жыццё самагубствам. Гэта адбылося ў лютым, але праваабаронцам стала вядома пра гэта толькі цяпер. 

11.10.2023 / 16:58

18-гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны разам з Аляксандрам Належынскім (16 гадоў) і Максімам Рушніцкім (31 год) па артыкуле 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта РБ» на 1,5 года абмежавання волі без накіравання («хатняя хімія»). 

Пазней пакаранне ўзмацнілі, і хлопца арыштавалі на 3 месяцы. У лістападзе 2022-га яго ўнеслі ў «спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю». 

Пасля вызвалення, ужо на волі, у лютым 2023 года дзевятнаццацігадовы Кірыл скончыў жыццё самагубствам, паведамляе Dissidentby. 

Nashaniva.com