Мастак, які таемна зʼездзіў у Беларусь па новы пашпарт і чарговы перфоманс, працягвае троліць міліцыянтаў
Мастак Аляксей Кузьміч, вядомы сваімі перфомансамі, напісаў у фэйсбуку, што пасля яго таемнага прыезду ў Беларусь міліцыянты ходзяць па двары дома на Нямізе з яго фотаздымкам і распытваюць людзей, ці не бачылі тут такога.
11.10.2023 / 18:40
Мастак адказаў міліцыянтам.
«Міліцыя! Для вас два моманты:
- Я зʼехаў з РБ 9 кастрычніка. На двары 11-е. Значыць, мяне можна не шукаць, у краіне мой след астыў.
- Зад на мосце не мой. І гэта не зад зусім. Я стаў сведкам кантакту прышэльцаў з Зямлёй і зняў на відэа іх зʼяўленне. Так, выглядаюць яны дзіўна… Але не менш дзіўна выглядаем для іх мы, калі носім ягадзіцы ніжэй пояса, тады як яны павінны быць на галаве. Як у Ёбы», — напісаў мастак.
Да допісу ён прыклаў новае фота «для арыенціроўкі» (часткова заблюрана Рэдакцыяй — НН).
«Калі ласка, замяніце тую фотку, што ў вас цяпер у руках, і не займайцеся хернёй», — напісаў Кузьміч.
Таксама ён дадаў, што паколькі ён «першы выявіў сапраўдны кантакт іншапланецян з Зямлёй (яшчэ і ў Беларусі!) і распавёў пра гэта свету, падняўшы імідж радзімы на геапалітычнай арэне», то просіць прысвоіць яму званне героя Беларусі і адкрыць галерэю з яго працамі ў будынку былога ваенкамата («выкінуўшы адтуль працы Міхаіла Савіцкага», удакладніў мастак).
Нядаўна стала вядома, што Аляксей Кузьміч з’ездзіў у Беларусь, зрабіў там новы пашпарт, а заадно і перфоманс: падчас новай акцыі, відэа якой ён выклаў на ютубе, Аляксей паказаў голы зад, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў.
У мінскую кватэру мастака Аляксея Кузьміча, які зладзіў перфоманс, прыходзіла міліцыя