У Гродне мужчыну працягваюць судзіць нібыта за 1200 каментароў

Сцяпана Задойку агулам абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

12.10.2023 / 11:01

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваюць судзіць 39-гадовага рабочага Сцяпана Задойку. Паводле праўладных каналаў, у сакавіку яго затрымалі нібыта за больш чым 1200 каментароў, піша «Вясна».

Яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Справу разглядае суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Раней паведамлялася, што на «пакаяльным відэа» на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядае збітым: у яго падбітае вока і падрапаная да крыві галава. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на ютубе, — пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

Чытайце таксама:

У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў і Лукашэнку, і Галоўчанку

Амаль тры месяцы разглядаюць крымінальную справу былога сілавіка Сяргея Ціхага

За ўдзел у пратэстах затрымалі Уладзіслава Яроцкага

Nashaniva.com