У жыхара Гомеля мабільнік загарэўся проста ў машыне. Мужчына атрымаў апёкі

Інцыдэнт адбыўся ўчора, мужчына на нейкі час трапіў у бальніцу.

12.10.2023 / 11:28

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

У салоне BMW 2003 года выпуску ў 33-гадовага мужчыны загарэўся мабільны тэлефон, паведамляе абласное МНС.

Пры дапамозе падручных сродкаў мужчына ліквідаваў загаранне і самастойна звярнуўся па дапамогу ў бальніцу, дзе дыягнаставалі тэрмічны апёк правай кісці.

Мужчыну адпусцілі дадому на амбулаторнае лячэнне.

Аднак пажарам пашкоджаныя мабільны тэлефон і салон аўтамабіля.

Разгляданая версія — кароткае замыканне акумулятарнай батарэі тэлефона.

Чытайце таксама:

15 чалавек і шэсць адзінак тэхнікі шукалі зніклую ў грыбах жанчыну. А яна моцна здзівілася гэтаму

У Мінску рухнуў 50-метровы кран

Грузавік урэзаўся ў легкавік на трасе. Загінула маці шасцярых дзяцей

Nashaniva.com