На паўднёвым усходзе Мінска ласі нападаюць на сабак

Жыхарка сталіцы нядаўна сустрэла вялікага лася падчас прагулкі па лесапаласе ў раёне Ангарскай. Яна сама не пацярпела. Чаго не скажаш пра мопса, якога выгульвала. Лось капытом прайшоўся па маленькім сабаку, нават не заўважыўшы яго на дарозе, піша Onliner.by.

12.10.2023 / 15:50

Яшчэ адзін выпадак — і зноў з Ангарскай. Дзмітрый такім жа чынам выйшаў выгульваць свайго сабаку і наткнуўся на даволі буйную жывёлу, якая таксама нешта не падзяліла з сабакам. Мужчына паспеў адцягнуць за ланцужок, гадаванец застаўся цэлы.

Дзмітрый таксама адзначыў, што гэта не адзіная сустрэча з ласём за гэтую восень: учора раніцай яго жонка таксама бачыла жывёлу ў лесапаласе, за 40 метраў ад яе (сустрэча прайшла мірна, без эксцэсаў).

І наогул для Ангарскай сустрэчы з ласямі ў восеньскі перыяд не навіна. Летась у гэты перыяд там таксама бачылі ласёў, якія асмялелі і не саромеючыся выходзілі да людзей.

Nashaniva.com