Самалёты ізраільскай авіякампаніі El Al упершыню з 1982 года паляцяць у шабат, каб даставіць рэзервістаў у краіну

Кампанія атрымала дазвол на выкананне рэйсаў у суботу ад духавенства. Іудзейскім канонам прадугледжана выключэнне —падарожжа ў шабат магчыма, калі яно неабходна для выратавання жыццяў, піша «Холод».

12.10.2023 / 17:25

Звычайна самалёты ізраільскай авіякампаніі El Al не лятаюць у суботы, бо падарожнічаць у шабат забараняюць іудзейскія рэлігійныя правілы.

Але гэтым разам, піша The Times of Israel, у авіякампаніі атрымалі адабрэнне ад духавенства на здзяйсненне палётаў у шабат, паколькі выратавальныя пералёты адпавядаюць прынцыпу ў іудзейскім праве, згодна з якім захаванне жыцця пераўзыходзіць амаль усе іншыя рэлігійныя патрабаванні.

Выдаткі на пералёт возьмуць на сябе сама авіякампанія і буйныя фінансавыя ўстановы ЗША. Якія ўстановы, кампанія не ўдакладніла.

Nashaniva.com