У Расіі прыйшлі з ператрусамі да трох адвакатаў Навальнага

Следчыя дзеянні звязаныя са справай аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці».

13.10.2023 / 09:30

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

У Расіі сілавікі прыйшлі з ператрусамі да адваката Вадзіма Кобзева, Ігара Сяргуніна і Аляксея Ліпцэра.

Як паведаміў дырэктар Фонда барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў, паводле ягоных звестак, следчыя дзеянні звязаныя са справай аб удзеле ў «экстрэмісцкай супольнасці», паведамляе «Настоящее время». У Беларусі гэта называецца «экстрэмісцкае фармаванне».

Адвакаты затрыманыя як падазраваныя, паведаміла прэс-сакратар Кіра Ярмыш

«Імаверна, проста сёння будуць суды па меры стрымання», — дадала паплечніца палітыка.

У твітары каманды Навальнага адзначаецца, што адвакаты затрыманыя па артыкуле 91 КПК (падставы затрымання падазраванага).

Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вярнуўся з Нямеччыны ў Маскву з лячэння пасля атручвання. Агулам яго асудзілі на 19 гадоў калоніі.

Nashaniva.com