Каля «Мінск-Свет» загінуў матацыкліст

Здарэнне адбылося ў пятніцу 13-га а 13-й гадзіне.

13.10.2023 / 16:03

Скрыншот відэа СК

38-гадовы кіроўца «Таёты», разварочваючыся на скрыжаванні вуліц Чкалава і Аэрадромнай, сутыкнуўся з матацыклам, які рухаецца ў сустрэчным кірунку, паведамляе ў сваім тэлеграме Следчы камітэт.

Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, 35-гадовы матацыкліст памёр.

Паведамляецца, што кіроўца «Таёты» выконваў манеўр у забароненым месцы.

Чытайце таксама:

У Валожынскім раёне грузавік збіў 89-гадовую бабулю. Яна памерла ў бальніцы

Грузавік урэзаўся ў легкавік на трасе. Загінула маці шасцярых дзяцей

У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку

Nashaniva.com