«Была шчаслівая пабачыць зоркі і Месяц». Валерыя Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці

Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 года, а ў сакавіку гэтага года асудзілі на 10 гадоў калоніі.

13.10.2023 / 16:19

Валерыя — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». 

Сябра і калега Валерыі, палітолаг Вадзім Мажэйка распавёў апошнія навіны палітзняволенай: 

«У кастрычніку ў яе не будзе тэлефанавання і кароткага спаткання, але настрой збольшага бадзёры. Была шчаслівая, што пабачыла зоркі і Месяц, радая флоры і фаўне, асабліва вялікай колькасці катоў».

Паводле Вадзіма, на «каранціне» ў калоніі паліталагіні даводзілася мыць посуд, а цяпер яна працуе на швейнай вытворчасці.

Падтрымайце Валерыю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Барысаўна Касцюгова 

Чытайце таксама:

Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну перавялі ў гомельскую калонію

Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» Касцюгову і Кузіну

Nashaniva.com