Яўген Булка з сям'ёй перабраўся з Ізраіля ў Грузію
«Бо так бяспечней», — напісаў вядоўца і шоўмен у сваім інстаграме.
14.10.2023 / 11:12
Фота Грузіі з інстаграма Яўгена Булкі
Беларускі вядоўца і шоўмен Яўген Булка з жонкай Маяй і двухгадовым сынам Лявонам выехалі з Ізраіля ў Грузію.
«Мы выехалі і цяпер у Грузіі. Чаму? Таму, што так вырашылі. Таму, што змаглі. Бо бяспечней. Бо працы няма. Бо ёсць каму абараняць. Бо ніводнага папроку ад ізраільцян. Толькі: «Правільна робіце, для дзяцей лепш, вядома, вернецеся. Мы вас чакаем! Беражыце сябе! Армія ведае, што робіць». І гэта ў аэрапорце ад супрацоўнікаў і карэнных ізраільцян. Сёння ХАМАС абвясціў дзень сусветнага джыхаду», — напісаў ён у сваім інстаграме ўчора.
Яўген Булка з сям'ёй год таму выехаў у Ізраіль. У пятніцу, 6 кастрычніка, ён з жонкай паляцеў у Варшаву на здымкі. А сын застаўся з няняй Юліяй.
Раніцай наступнага дня пачаўся напад ХАМАС на паўднёвыя раёны Ізраіля. Яўген і Мая не змаглі адразу вылецець у Ізраіль, і дабраліся дахаты толькі ў аўторак праз Берлін.
Чытайце таксама:
Яўген Булка з жонкай змаглі вярнуцца дадому ў Ізраіль да свайго двухгадовага сына