Пасля забойства школьнага настаўніка на поўначы Францыі затрымалі двух беларусаў

Агулам 10 чалавек былі ўзятыя пад варту пасля нападу на школу ў горадзе Арас (дэпартамент Па-дэ-Кале), паведамляе France24.

14.10.2023 / 14:30

Супрацоўнікі паліцыі стаяць ля будынка сярэдняй школы, на якую напаў Магушкоў. Фота: Jeffrey Schaeffer / AP

Мяркуецца, што ўчора на школу з нажом напаў выхадзец з Чачні 20-гадовы Махамед Магушкоў. Ён крычаў: «Алах акбар!». Ён забіў настаўніка і параніў некалькіх чалавек.

Па словах крыніцы ў паліцыі, у дадатак да меркаванага нападніка, пасля панажоўшчыны ў пятніцу затрыманыя некалькі членаў яго сям'і. Паводле іншай крыніцы ў паліцыі, сярод затрыманых былі двое беларусаў.

Нацыянальная пракуратура па барацьбе з тэрарызмам абвясціла аб пачатку расследавання.

Чытайце таксама:

Напад з нажом у французскай школе. Забіты настаўнік, некалькі чалавек параненыя

Nashaniva.com