Транспартны падатак на мапеды і скутары трэба будзе плаціць у 2023 годзе
Стала вядома, што транспартны падатак на мапеды і скутары трэба будзе плаціць у Беларусі ў 2023 годзе. Сітуацыю пракаментавалі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Полацкім раёне.
15.10.2023 / 22:08
У падатковай інспекцыі паведамілі, што ўсе транспартныя сродкі, якія зарэгістраваныя ў ДАІ, у тым ліку мапеды, абкладаюцца транспартным падаткам.
З 2022 года стаўкі транспартнага падатку для фізічных асоб былі вызначаныя як для транспартных сродкаў пэўных катэгорый (гаворка ідзе пра матацыклы, грузавыя машыны, прычэпы, легкавыя аўто), так і для іншых транспартных сродкаў, у тым ліку і для тых, у дачыненні да якіх адсутнічаюць звесткі пра іх тып.
Стаўка для «іншых транспартных сродкаў» складае 41 рубель у год.
Адзначаецца, што да 2022 года стаўка падатку не была ўстаноўленая для «іншых транспартных сродкаў». З гэтай прычыны падатак па такім транспарце не плацілі.
Аднак да 15 лістапада 2023 года за квадрацыкл, трыцыкл, мапед, скутар і гэтак далей неабходна выплаціць транспартны падатак.