Івацэвіцкі райвыканкам абгарадзілі калючым дротам, супрацьтанкавымі вожыкамі і мяшкамі з пяском

18 кастрычніка ў Івацэвіцкім раёне пройдуць планавыя мабілізацыйныя вучэнні, паведамляе мясцовы канал.

16.10.2023 / 17:03

 

18 кастрычніка ў Івацэвіцкім раёне пройдуць планавыя мабілізацыйныя вучэнні. Усе фота: ivatsevichynews / Telegram

Мэтай вучэнняў зʼяўляецца праверка гатоўнасці мясцовых органаў улады, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый па выкананні мабілізацыйных заданняў.

Праверка гатоўнасці пройдзе нават з генеральнай рэпетыцыяй 17 кастрычніка.

18 кастрычніка «ў сувязі з прыбыццём службовага транспарту службовых асоб, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, будзе ажыццяўляцца рэгуляванне дарожнага руху на ўчастках некаторых вуліц у Івацэвічах і Косава», паведамляюць мясцовыя ўлады.

Усё гэта «не павінна выклікаць занепакоенасці ў гараджан», мяркуюць яны.

Nashaniva.com