«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»
Расійскі апазіцыйны палітык і бізнэсовец Міхаіл Хадаркоўскі ў інтэрвʼю «Настоящему времени» выказаў меркаванне, чаму ў расійскай апазіцыі няма палітыка накшталт Святланы Ціханоўскай, які мог бы размаўляць ад імя дэмакратычных сіл.
16.10.2023 / 18:12
Міхаіл Хадаркоўскі. Скрын відэа
— Чаму ў расійскай апазіцыі няма сваёй Святланы Ціханоўскай, альбо некага такога ў мужчынскім родзе?
— Таму што Пуцін не дурань. Таму што Лукашэнка дапусціў сур’ёзную палітычную памылку. Ён даў магчымасць беларускаму грамадству стварыць вось гэтую вось легітымную фігуру, у якой, рэальна кажучы, была большасць на агульнанацыянальных выбарах.
У Расіі Пуцін, натуральна, такой магчымасці нікому не дае. І паколькі ён такой магчымасці нікому не дае, то фігуры, аналагічнай Ціханоўскай, то-бок той, у каго ёсць легітымная падтрымка грамадства на выбарах, узнікнуць проста не можа, таму што правесці такія выбары, напрыклад, у інтэрнэце — гэта ўсё ж такі гульня.
— Плюс у Ціханоўскай усё ж такі дыпламатычны статус у адной з краін ЕС, а гэта мае вагу.
— Я б сказаў, усё астатняе да гэтага прыкладаецца.
— Ну, проста прыходзіць Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламент, нейкія структуры, і кажа: «Добры дзень, я Святлана Ціханоўская», — зразумела, хто гэта, мае дыпламатычны статус, прайшлі агульнанацыянальныя выбары. Ад расійскай апазіцыі прыйдзе хто? І яму скажуць: «А вы хто? Вы там паміж сабой дамовіцца не можаце!»
— Пра Ціханоўскую вы правільна сказалі: яна прыйшла і прадстаўляе дзесяцімільённы народ, ну ці ва ўсялякім разе дэмакратычную частку гэтага дзесяцімільённага народа. У нас народ стасаракамільённы, і няма такога чалавека, які прадстаўляе нават трыццаць мільёнаў гэтага стасаракамільённага народа. Але ёсць дзесяць чалавек, дзесяць арганізацый, якія ў суме гэтыя 30 мільёнаў, вядома, прадстаўляюць.