«Мне 34 гады, я беларус, упершыню ў жыцці ўбачу мірную перадачу ўлады». Гэты допіс былога беларускага дыпламата ўзварушыў твітар

Былы супрацоўнік беларускага МЗС і палітычны аналітык Павел Слюнькін цяпер жыве ў Польшчы, дзе на выходных прайшлі парламенцкія выбары. Павел апісаў свае ўражанні ад іх — твіт прачыталі мільёны людзей.

17.10.2023 / 10:05

Фота: PavelSlunkin / Twitter

«Мне 34 гады, я беларус, жыву ў выгнанні ў Польшчы.

Упершыню ў сваім жыцці я ўбачу мірную перадачу ўлады. Да апазіцыі. Пасля дэмакратычных выбараў. Пры яўцы 73% выбаршчыкаў.

Маё пасланне вам — шануйце і абараняйце сваю дэмакратыю. Вы нават уявіць сабе не можаце, які цуд у вас ёсць», — напісаў Слюнькін.

Гэта допіс сабраў больш за 11 тысяч рэпостаў і 3 мільёны праглядаў.

Слюнькін — палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах. Больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў.

Нядаўні выпуск «Ток» са Слюнькіным:

Nashaniva.com