Аляксандр Рыбак трапіў у скандал з дамаганнямі

Пераможцу «Еўрабачання-2009» ураджэнца Беларусі Аляксандра Рыбака абвінавачваюць у тым, што пагражаў распаўсюдзіць інтымнае відэа сваёй сяброўкі. Але не ўсё так адназначна.

17.10.2023 / 13:44

Аляксандр Рыбак сцвярджае, што з'яўляецца ахвярай дамаганняў. Скрыншот відэа alexrybakofficial / Tiktok

Аляксандр Рыбак нядаўна звярнуўся да сваіх падпісчыкаў у тыктоку:

«Гэты год павінен быў быць прысвечаны публікацыі новай музыкі і падрыхтоўцы да гастроляў. Але замест таго, каб сканцэнтравацца на гэтым, мне даводзіцца мець справу са сталкеркай у Лос-Анджэлесе», — напісаў спявак.

У канцы верасня сталкерка, пра якую пісаў Рыбак, таксама выступіла ў тыктоку. Ёй аказалася 25-гадовая Яўгенія Скрыпнік.

На сваёй старонцы ў гэтай сацыяльнай сетцы яна абвінавачвае Рыбака ў тым, што ён зняў інтымнае відэа без яе згоды і пагражаў яго абнародаваць, а таксама называе яе эскортніцай. Па словах Яўгеніі, яна папрасіла Рыбака выдаліць відэа і паважаць яе канфідэнцыйнасць.

@eugeniaskripnik What is like to be the lucky woman who worked with Alexander Rybak. As he threatened me with the couch video he made without my consent. #alexanderrybakfairytale #rybak #fairytale #alexanderrybakfans #alexanderrybak ♬ original sound - Jane Skripnik

У іншым відэа Яўгенія сцвярджае, што пазнаёмілася з Рыбаком больш як 12 гадоў таму ў Малдове, адкуль яна родам. Пазней дзяўчына працавала адной з прадзюсарак кліпа на песню Рыбака «Memories» і, паводле яе, арганізавала з'яўленне Рыбака ў двух тэлешоу. 

Па словах Скрыпнік, яна звярнулася да спевака па дапамогу. 6 сакавіка 2023 года яны сустрэліся. Падчас сустрэчы Рыбак, паводле яе, вырашыў зняць прыватнае відэа, на якім «відаць яе цела і грудзі». Дзяўчына абвінавачвае спевака ў пагрозах і знявагах на яе адрас.

@eugeniaskripnik Help me stop Alexander Rybak from abusing me. As the lucky woman who worked with him , produced his music, genuinely supported him - I am being called escort daily by his sick fans. However, it’s not enough for him, me made a couch video. I told him his video makes me want to harm myself, but it’s not enough. He only proceeds in damaging my name, career, the work I do, taking opportunities from me, preventing me from working with people I want. #celebrity #alexanderrybak #alexander_rybak #alexander_rybak #fypシ #hollywoodstudios #hollywoodlife #abuse #storytime ♬ original sound - Jane Skripnik

5 кастрычніка Рыбак выказаўся з нагоды абвінавачванняў на сваёй старонцы ў інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ALEXANDER RYBAK (@rybakofficial)

Па словах спевака, на працягу года яго дамагалася дзяўчына, з якой спачатку ён меў сяброўскія адносіны. Рыбак «з некаторых прычынах» не называе яе імя і даводзіць:

«Каб было ясна, мы з ёй былі калегамі і нават сябрамі, перш чым яна захапілася мной і пачала гэтыя эмацыйныя і фізічныя дамаганні».

Аляксандр Рыбак сцвярджае, што «ніколі нічым ёй не «пагражаў». Проста сказаў, што паведамлю пра яе ў паліцыю (што і зрабіў)».

Рыбак характарызуе дзяўчыну як псіхічна хворага чалавека і адзначае, што доўга нікому не распавядаў аб сітуацыі, бо баяўся, што яна можа нанесці шкоду сабе ці каму-небудзь яшчэ.

«Але цяпер, калі яна пачала распаўсюджваць пра мяне чуткі ў тыктоку, мяне гэта больш не хвалюе, я не магу заставацца на месцы. Гэтая жанчына была апантаная мной больш за год, а з таго часу, як я сказаў ёй у студзені: «Калі ласка, перастань сачыць за мной», усё стала значна горш», — напісаў спявак на сваёй старонцы ў інстаграме.

Аляксандр сцвярджае, што ў яго «больш за 8000 лістоў і паведамленняў ад яе з падробленых акаўнтаў. Яна кажа, што ў мяне ёсць яе аголеныя відэа, што, як яна ведае, не адпавядае рэчаіснасці. Гэта проста чуткі, якія яна распускае, каб прыцягнуць да сябе ўвагу».

На сваёй старонцы спявак выклаў відэа з камер бяспекі, на якіх відаць дзяўчына, якая знаходзіцца ў ваколіцах яго дому. Спявак сцвярджае, што здымкі былі зроблены ў дзень, калі дзяўчына напалохала яго ноччу ў гаражы.

«Дзяўчына з чэрвеня 2023 года мае падпіску аб нявыездзе і тры разы звярталася ў суд толькі дзеля таго, каб пабачыцца са мной (зразумела, кожны раз прайгравала ў судзе)», — паведамляе Рыбак. 

Скрыншот пазнейшага відэа, якое апублікаваў Рыбак. Крыніца: alexrybakofficial / tiktok

Некалькі дзён таму ў тыктоку зʼявілася і новае відэа Скрыпнік. Там яна прыводзіць фрагмент сваёй перапіскі з Рыбаком за 6 сакавіка і сцвярджае, што падчас сустрэчы спявак без яе згоды кранаў яе.

@imyouropheliac Good evening, Europe and good day (?) LA! Sunday, funday, huh? Let's get back to the basics, first videos and messages that started this. ✌️#rybakstalker #stalker #rumours #tiktokdrama #alexrybakofficial #janeskripnik #rybakofficial @Jane Skripnik ♬ Intolerant - Ylvis

У сацыяльных сетках людзі выказваюць падтрымку як Рыбаку, так і Скрыпнік.

Чытайце яшчэ:

Пераможца «Еўрабачання» Аляксандр Рыбак асцярожна выказаўся пра падзеі ў Беларусі

Аляксандр Рыбак: Больш я гэтую сістэму абараняць не буду!

Антось Жупран