Ігар Карпенка папрасіў унутраныя войскі дапамагчы з выбарамі
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка абмеркаваў сёння з асабовым складам пытанні забеспячэння грамадскага парадку падчас выбарчых кампаній.
17.10.2023 / 15:07
Ігар Карпенка. Фота: ЦВК
Карпенка праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб ходзе падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання, які павінен прайсці 25 лютага 2024 года, і асаблівасцях яго правядзення, а таксама захадах па бяспецы, паведамляе Цэнтрвыбаркам.
«Я ўдзячны асабоваму складу ўнутраных войскаў за рашучыя дзеянні па забеспячэнні грамадскага парадку ў перыяд правядзення выбарчых кампаній. Галоўная задача праваахоўных органаў і ўсіх арганізатараў выбараў — не даць паралізаваць працу выбарчых участкаў, забяспечыць грамадскі парадак і не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне ў цэлым», — заявіў Ігар Карпенка.
Чытайце таксама:
«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой
Карпенка: Участак для галасавання — не месца для дэманстрацыі палітычных поглядаў