«Пашынян ідзе па шляху Зяленскага». Масква расцаніла выступ армянскага кіраўніка ў Еўрапарламенце як «абсалютна правакацыйны»
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян актыўна ідзе па шляху прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта ТАСС заявіла «высокапастаўленая крыніца ў Маскве».
18.10.2023 / 12:05
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Getty Images
«Расцэньваем выступленне прэмʼер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ў Еўрапарламенце 17 кастрычніка як абсалютна безадказнае і правакацыйнае, асабліва ў тым, што датычыць Расіі і расійска-армянскіх адносін, — сказала крыніца ТАСС. —
Бачым, як Арменію спрабуюць ператварыць ва Украіну №3, калі лічыць Малдову Украінай №2, а Пашынян сямімільнымі крокамі ідзе па шляху Уладзіміра Зяленскага».
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы ў Еўрапарламенце 17 кастрычніка, заявіў, што АДКБ бяздзейнічала ў 2021 годзе падчас памежных сутыкненняў з Азербайджанам. Ён таксама абвінаваціў саюзнікаў у нядобрасумленных паводзінах падчас апошніх падзей.
«У той час, калі сотні тысяч армян уцяклі з Нагорнага Карабаха ў Рэспубліку Арменія, нашы саюзнікі ў сферы бяспекі не толькі не дапамаглі нам, але і публічна заклікалі да змены ўлады ў Арменіі, да звяржэння дэмакратычнага ўрада», — дадаў ён, не называючы падрабязнасцяў.
Чытайце таксама:
Пашынян: Арменія гатовая быць бліжэйшай да ЕС, наколькі Еўрасаюз лічыць гэта магчымым
Аліеў падняў сцяг Азербайджана над былым цэнтрам Нагорнага Карабаха