Двайнік ці не? Паездка Пуціна ў Пекін зноў нарадзіла спрэчкі. Глядзім ФОТЫ
У інтэрнэце западозрылі, што ў Пекін лётаў не Пуцін, а яго двайнік. Сабралі для вас фота з саміту «Пояс і шлях» і з нядаўняга саміту СНД у Бішкеку.
18.10.2023 / 12:56
Уладзімір Пуцін у Пекіне 17 кастрычніка 2023 года (злева) і ў Бішкеку 13 кастрычніка 2023 года (справа). Фоты: Suo Takekuma-Pool / Getty Images і Getty Images
Уладзімір Пуцін у Пекіне 17 кастрычніка 2023 года (злева) і ў Бішкеку 13 кастрычніка 2023 года (справа). Фоты: Ng Han Guan / AP Photo і Getty Images
Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін у Пекіне, 17 кастрычніка 2023 г. Фота: Suo Takekuma-Pool / Getty Images
Пуцін у Пекіне, 18 кастрычніка. Фота: Ng Han Guan / AP Photo
Уладзімір Пуцін выступае з прамовай падчас форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у вялікай зале Народнага Сходу ў Пекіне, 18 кастрычніка. Фота: Ng Han Guan / AP
Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін у Пекіне, 17 кастрычніка 2023 г. Фота: Sergey Savostyanov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Пекіне, 17 кастрычніка 2023 г. Фота: Sergey Savostyanov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Пуцін прыбыў у Кітай 17 красавіка. Гэты візіт стаў для расійскага прэзідэнта другой замежнай паездкай з моманту выдачы 17 сакавіка 2023 года Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордара на яго арышт.
Да візіту ў Пекін Пуцін наведаў на мінулым тыдні Кыргызстан.
Вось некалькі фота адтуль.
Уладзімір Пуцін падчас сваёй прэс-канферэнцыі на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, 13 кастрычніка 2023 г., Бішкек, Кыргызстан. Фота: Getty Images
Уладзімір Пуцін падчас сваёй прэс-канферэнцыі на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, 13 кастрычніка 2023 г., Бішкек, Кыргызстан. Фота: Getty Images
Уладзімір Пуцін падчас сваёй прэс-канферэнцыі на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, 13 кастрычніка 2023 г., Бішкек, Кыргызстан. Фота: Getty Images
Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася прадметам абмеркаванняў. З пачатку пандэміі кавіду Пуцін пазбягаў асабістых кантактаў. Журналістаў і іншых візіцёраў перад сустрэчай з прэзідэнтам РФ саджалі на каранцін, а на перамовах Пуціна з прэзідэнтам Францыі паставілі чатырохметровы стол.
Вядома, што ўдзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса на каранцін.
Таму, калі Пуцін з’яўляецца на публіцы, выказваюцца канспіралагічныя тэорыі, што гэта робіць ягоны двайнік.
Чытайце таксама:
Навошта Пуціну хірург-анколаг? Выйшла расследаванне пра здароўе прэзідэнта Расіі
Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна
Доктар Камароўскі выказаў здагадкі, колькі засталося Пуціну і Лукашэнку і ад чаго яны могуць памерці