Жыхара Рагачова аштрафавалі за колер катафотаў на ровары

Пятро Русак некалькі гадоў таму на сваім ровары ўсталяваў святлоадбівальнікі ў выглядзе паласы срэбнага і чырвонага колераў.

18.10.2023 / 14:49

Ілюстрацыйнае фота AliExpress

Супрацоўнікі Рагачоўскага РАУС угледзелі ў гэтым выяву бела-чырвона-белага сцяга і палічылі дадзены факт «пікетаваннем з парушэннямі ўсталяванага парадку».

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў накіраваны ў суд Рагачоўскага раёна, піша «Гомельская вясна».

2 кастрычніка суддзя Вольга Пакроўская вынесла пастанову па артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і наклала на Пятра штраф 555 рублеў.

Чытайце таксама:

Двух жыхароў Докшыцкага раёна асудзілі за здымкі ў «Аднакласніках»

Бацькоў і брата чэмпіёна свету па самба Сцяпана Папова звальняюць з працы

За распаўсюд «экстрэмізму» на 15 сутак арыштавалі рабочага завода «Палімір»

Nashaniva.com