Украінскі Генштаб ускосна пацвердзіў паведамленні аб новым дэсанце на левы бераг Дняпра
Украінскі Генштаб у зводцы на раніцу чацвярга ўскосна пацвердзіў паведамленні аб новым дэсанце на левы бераг Дняпра: сярод населеных пунктаў, па якіх наносіла ўдары расійская авіяцыя, значыцца сяло на левым беразе, да якога, па паведамленнях ваенных блогераў, дайшлі ўкраінскія марпехі.
19.10.2023 / 07:16
Google.maps
«На херсонскім кірунку акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк ад Новаберыслава, Казацкага, Ольгаўкі, Прыдняпроўскага і Пясчанаўкі Херсонскай вобласці», — гаворыцца ў зводцы.
Пясчанаўка — гэта сяло на левым беразе, частку якога разам з суседняй вёскай Пойма, паводле паведамленняў расійскіх ваенных блогераў, два дні таму занялі ўкраінскія марскія пехацінцы, якія высадзіліся на акупаваным левабярэжжы, піша Бі-бі-сі.
Пойма і Пясчанаўка размешчаныя прыкладна за тры з паловай кіламетры ад берага Дняпра, а згаданае ў зводцы Прыдняпроўскае — насупраць іх на правым беразе, які кантралююць законныя ўлады Украіны.
У Прыдняпроўскім знаходзіцца чыгуначны мост цераз Дняпро, а далей чыгунка праходзіць праз Пойму.
Чытайце таксама:
Расійская армія вядзе масіраваны штурм Аўдзееўкі. Што там адбываецца і чаму гэта важна
Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў
Чаму Украіна не здолела прарвацца да Азоўскага мора? І што гэта значыць для рэгіёна?