«Гэта найгоршы момант у маім жыцці». Неймар выбыў больш чым на паўгода

Форварду зборнай Бразіліі і саудаўскага клуба «Аль-Хіляль» Неймару спатрэбіцца аперацыя пасля траўмы, атрыманай учора ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2026 года супраць Уругвая (0:2).

19.10.2023 / 07:42

Неймара вывозяць з поля на насілках пасля траўмы, атрыманай у матчы адбору да чэмпіянату свету па футболе 2026 года супраць Уругвая на стадыёне Сентэнарыа ў Мантэвідэа. Фота: Matilde Campodonico / AP

«Медыцынскія тэсты, якія прайшоў Неймар, пацвердзілі пашкоджанне пярэдняй крыжападобнай звязкі і разрыў меніска ў калене, яму трэба будзе аперацыя, а затым праграма лячэння, якая будзе вызначаная пазней», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы клуба ў сацсетцы Х (раней Twitter).

Форвард бразільскай зборнай Неймар пакінуў поле са слязамі на вачах у канцы першага тайма. Яго адвезлі з поля на спецыяльнай машыне, піша Championat.com.

Аднаўленне футбаліста можа скласці больш чым шэсць месяцаў.

«Гэта вельмі сумны момант, найгоршы ў маім жыцці. Я ведаю, што я моцны, але гэтым разам мне вельмі спатрэбіцца падтрымка маёй сям'і і сяброў.

Нялёгка перажываць траўмы і аперацыі, уявіце, што вы аднаўляліся доўгі час, а потым праз чатыры месяцы праходзіце гэта ўсё зноў. У мяне вельмі шмат веры… Я аддаю сілы Богу, каб ён змог абнавіць мае. Дзякуй за вашу падтрымку і цёплыя словы», — напісаў Неймар у сацсетцы X.

Неймар перайшоў у «Аль-Хіляль» у летняе трансфернае акно. Кантрактнае пагадненне гульца з клубам разлічана да 2025 года. У гэтым сезоне Неймар правёў тры матчы ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі, у якіх адзначыўся дзвюма выніковымі перадачамі.

Чытайце таксама:

Руслан Лісаковіч агрэсіўна чапляўся да людзей, а потым моцна ўдарыўся галавой аб асфальт — Трыбуна

Беларусам з «чорнага спіса» не дазволілі згуляць за расійскі «Урал» у Барысаве — Трыбуна

Англійскі футбольны клуб зняў моцны ролік пра ментальнае здароўе

Nashaniva.com