Унука легенды мінскага «Дынама» будуць судзіць па крымінальнай справе
Яму інкрымінаваны «народны» артыкул 342.
19.10.2023 / 12:53
Артур Мустыгін
1 лістапада ў судзе Заводскага раёна Мінска будзе разглядацца справа ў дачыненні да Артура Мустыгіна і Ягора Прытуліка. Ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, паведамляе «Вясна».
Артур — трэнер футбольнага юніёрскага «Дынама-Мінск» і ўнук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола.
Яго затрымалі 5 жніўня і на відэа прымусілі «прызнавацца» ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
Чытайце таксама:
На трэнера Артура Мустыгіна завялі крымінальную справу — Трыбуна
Затрымалі трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск». Ëн унук легендарнага футбаліста