Прэмію Сахарава прысудзілі пасмяротна Махсе Аміні, якая стала сімвалам пратэстаў у Іране

Махсу Аміні ў верасні 2022 года затрымала паліцыя і абвінаваціла ў няправільным нашэнні хіджаба. З пастарунка дзяўчыну адвезлі ў бальніцу, дзе яна праз некалькі дзён памерла. Навіна пра смерць дзяўчыны прывяла да выбуху пратэстаў у Іране.

19.10.2023 / 14:54

Дэманстранты перад брытанскім парламентам у Лондане ў суботу, 16 верасня 2023 года, у гадавіну смерці Махсы Аміні. Фота: Alberto Pezzali / AP

Прэмію Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава прысудзілі загінулай у Іране Махсе Аміні і пратэснаму руху «Жанчыны, жыццё, свабода».

Сваякі Аміні лічаць, што прычынай яе смерці стала збіванне паліцэйскімі. Пасля яе смерці ў Іране пачаліся пратэсты пад лозунгам «Жанчыны, жыццё, свабода».

Прэмія Сахарава была зацверджаная Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары».

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-м — дэмакратычная апазіцыя Беларусі.

Чытайце таксама:

У Іране паліцыя нораваў зноў збіла дзяўчыну за невыкананне дрэс-коду. Яна ў коме

«Нават з турмы змагла падтрымаць пратэсты». Хто такая Наргіз Махамедзі, якую сёння ўзнагародзілі Нобелеўскай прэміяй міру

Аятала Хаменеі: Іран цалуе рукі тым, хто напаў на Ізраіль

Nashaniva.com