Жанчына не можа здаць экзамен па кіраванні, бо інструктары яе баяцца
Мелісе Слоан 46 гадоў, яна мае семярых дзяцей і больш за 800 татуіровак. Праз сваю незвычайную знешнасць жанчына часта сутыкаецца з перадузятасцю.
19.10.2023 / 22:45
Так, напрыклад, жанчына мае машыну, але не можа на ёй ездзіць, бо аўтаінструктары адмаўляюцца з ёй займацца. Апошні інструктар па кіраванні, як наракае Меліса, тросся, калі сядаў да яе ў машыну. Яна нават думала, што ён п'яны.
Зрэшты гэта не адзіная праблема, з якой сутыкнулася жанчына. Ëй таксама забаранілі хадзіць на працу, наведваць мясцовыя пабы і нават дзіцячую школу праз экстраардынарную знешнасць. Акрамя таго, мясцовыя майстры тату забаранілі ёй наведваць салоны, бо яе твар «не паддаецца карэкцыі».
Чытайце таксама:
Многіх «пікаў здольнасці» чалавечы арганізм дасягае пасля сарака. Прычым не толькі інтэлектуальных
Гэтыя людзі зрабілі аналіз ДНК. Вынікі змянілі іх жыццё
Бяры прыклад! Дзесяць стылёвых беларусаў, вобразамі якіх можна натхняцца