Пуцін уначы наведаў Растоў-на-Доне — расійскія СМІ
«Усім камандзірам прывітанне перадавайце. Усяго добрага», — цытуюць Пуціна журналісты.
20.10.2023 / 09:03
Уладзімір Пуцін ноччу пабываў у Растове-на-Доне, наведаў вайсковы штаб і заслухаў начальніка Генштаба УС РФ Валерыя Герасімава аб сітуацыі на ўкраінскім фронце, паведамляюць расійскія СМІ.
Мяркуючы з апублікаванага кароткага відэа, Пуцін прыехаў позна ўвечары, яго сустрэў Валерый Герасімаў. Начальнік Генштаба расказаў Пуціну пра ход вайны. Па словах генерала, аб'яднаная групоўка войскаў вырашае свае задачы ў адпаведнасці з планам «так званай «СВА».
Пуцін таксама пагаварыў з іншымі кіраўнікамі Мінабароны.
«Усім камандзірам прывітанне перадавайце. Усяго добрага», — цытуюць Пуціна журналісты.