Затрымалі кіраўніцтва мінскай танцавальнай студыі — за падзеі 2020 года
Відэа з затрыманымі выклалі сілавікі.
20.10.2023 / 10:35
Юлія Шостак і Аляксандр Душэўскі. Фота: сацсеткі
Затрыманы заснавальніца мінскай танцавальнай студыі «Квартал» Юлія Шостак і дырэктар Аляксандр Душэўскі. Яны выкладчыкі сальсы.
У відэа, выкладзеным сілавікамі, кіраўніцтва танцавальнай студыі абвінавачваюць у тым, што ў 2020-м у іх зале збіраліся ўдзельнікі пратэстаў і малявалі там плакаты, з якімі пасля ішлі на маршы.