У Брэсце затрымалі караціста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Аляксандр Яўціхаў, на запісаным сілавікамі відэа ён расказвае, што працуе трэнерам па каратэ. Раней жа быў шматразовым чэмпіёнам і прызёрам па гэтым відзе спорту.

20.10.2023 / 16:44

Мужчыну закідаюць тое, што ён нібыта зняў на відэа вайсковую тэхніку і выклаў запіс у «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.

Таксама затрыманы «прызнаецца», што ў 2020 годзе ён нібыта развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.

Чытайце таксама:

Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-м

ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў стваральніка чата «Лошыца 46»

Мінскую юрыстку асудзілі па васьмі эпізодах на паўтара года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

Nashaniva.com