Гарбуз-волат вагой у паўтоны прывезлі ў Брэст на кірмаш

Напярэдадні паведамлялася, што пад Брэстам вырасцілі гіганцкі гарбуз. У апублікаваным відэа гаспадар гарбуза звярнуўся да гарадскіх уладаў з просьбай дапамагчы яго даставіць у Брэст для дэманстрацыі на кірмашы. І гэта пытанне было аператыўна вырашана, паведамляе Brestcity.com.

20.10.2023 / 18:41

Сёння камунальныя службы з дапамогай спецтэхнікі паднялі і загрузілі гарбуз ды прывезлі яго ў Брэст. Ён будзе выстаўлены на пляцоўцы каля ТРЦ «Экватар».

Брэсцкі гарбуз прэтэндуе на званне самай вялікага ў Беларусі. Па матэматычных падліках ягоная вага — ад 470 да 520 кг. 

Чытайце таксама:

У Баранавічах вырасцілі бурак-волат вагой больш за 6 кілаграмаў ФОТА

«Не, гэта не з Італіі». Беларусы пабудавалі ферму мары і заняліся незвычайнай гароднінай

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

Nashaniva.com