Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗа і БелАЗа

Еўрапейскі суд у Люксембургу не стаў здымаць санкцыі, уведзеныя ў чэрвені 2021 года супраць Мінскага аўтамабільнага завода і Беларускага аўтамабільнага завода. Рашэнні былі вынесеныя судом 18 кастрычніка.

20.10.2023 / 19:33

Абодва прадпрыемствы ціснулі на тое, што іх назвы былі пазначаныя ў дакументах ЕС з памылкай. Аднак суд акрэсліў, што памылкі ў першапачатковых актах не маглі перашкодзіць прадпрыемствам рэалізаваць сваё права на абарону.

МАЗ і БелАЗ таксама звярталі ўвагу, што іх прыналежнасць дзяржаве нібыта абумоўленая толькі ўтварэннем у той час, калі Рэспубліка Беларусь была краінай з камуністычным рэжымам. Суд не палічыў гэты аргумент пераканаўчым.

МАЗ і БелАЗ сцвярджалі, што яны не нясуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права рэжымам Лукашэнкі, але суд вырашыў інакш, паколькі прадпрыемствы ўяўляюць сабой значную крыніцу даходу для рэжыму.

У выніку суд пастанавіў пакінуць санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў у сіле. Яны таксама павінны аплаціць судовыя выдаткі.

Раней Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі «Дана Астра», дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, рэктараў ВНУ, намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна.

Чытайце таксама:

Лукашэнка ўвёў новыя абмежаванні для рэзідэнтаў «недружалюбных» краін

ЗША прыпынілі санкцыі супраць венесуэльскай нафты, але з палітычнымі ўмовамі

Саннікаў раіць краінам ЕС выганяць беларускія пасольствы. «А тым, хто верыць у пашпарт новай Беларусі, давядзецца горка пашкадаваць»

Nashaniva.com