У Гродне двухгадовы хлопчык праглынуў дзве манеты
Няшчасны выпадак адбыўся падчас гульні з пакінутымі ў даступным месцы грашыма.
21.10.2023 / 08:18
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
На рэнтгеналагічным здымку стрававода быў выяўлены адзінкавы цень круглай формы — манеткі ляжалі адна на другой, таму спачатку лічылася, што ў страўніку ў хлопчыка адна манета.
Пасля зрабілі гастраскапію, на якой у страўніку былі выяўленыя дзве манеты розных наміналаў: адна капейка і пяць капеек. З дапамогай «сачка» манеты дасталі.
Даследаванне выконвалася пад агульнай анестэзіяй. Абышлося без ускладненняў — дзіця рыхтуецца на выпіску дадому, піша newgrodno.by.
Чытайце таксама:
Пасажыр аўтобуса праглынуў на мяжы змесціва свайго кашалька, але гэта яму не дапамагло