Cтрашнае ДТЗ ля Смалявічаў: у аварыі загінула маленькая дзяўчынка

Няшчасце здарылася ў пятніцу ў дождж.

21.10.2023 / 12:17

Фота: ДАІ / Mlyn.by

Сям'я — мама, тата і трохгадовая дзяўчынка — ехалі на электрамабілі «Фальксваген» у напрамку вёскі Аколіца. За рулём быў бацька, піша «Мінская праўда».

На закругленні дарогі мужчына няправільна выбраў хуткасць і не ўлічыў умоў надвор'я. Аўтамабіль занесла, ён заехаў на штучнае ўзвышша, пасля чаго перакуліўся.

Усе трое былі дастаўлены ў бальніцу. Бацькі атрымалі цялесныя пашкоджанні, але яны жывыя і адносна здаровыя.

Дактары да апошняга змагаліся за жыццё дзіцяці, але малая ў бальніцы памерла.

Па непацверджаных звестках, дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячым крэсле, якое па ўсіх правілах было ўстаноўлена ў аўтамабілі, аднак прышпіленая рамянямі бяспекі яна не была.

Чытайце таксама:

Учора на працягу 30 хвілін на дарогах краіны загінулі тры пешаходы

Пʼяная маці ехала па дзяцей і ўчыніла ДТЗ. У яе крыві было 3,4 праміле

24-гадовая дзяўчына на «Фордзе» ў Мінску ўрэзалася ў аўтобус

Nashaniva.com