Па Магілёве сёння палову дня бегаў табун коней. І не было рады

Табун коней бесперашкодна бегаў па горадзе з самай раніцы. Налічылі 22 жывёліны.

21.10.2023 / 14:09

Фота: Mogilev Online

Коней заўважылі ў мікрараёне Юбілейны.

«Нашы чытачы налічылі там 22 коней і двух жарабят. Кажуць, што, перабягаючы дарогу, яны ўжо пашкодзілі машыну дарожнікаў. Таксама чытачы кажуць, што ўжо выкліканая міліцыя, але зрабіць пакуль ніхто нічога не можа», — пісала выданне Mogilev Online.

Фота: Mogilev Online

Хоць коней у Магілёве заўважаюць рэгулярна, «табун у такой колькасці — з'ява ўсё ж такі нячастая». Як правіла, гаспадароў коней выявіць не атрымліваецца, і праз нейкі час яны «вяртаюцца дадому, адкуль прыйшлі». А потым зноў вяртаюцца на магілёўскія вуліцы.

Фота: Mogilev Online

У выніку коней нарэшце забралі гаспадары, прадстаўнікі дыяспары ромаў.

Чытайце таксама:

Гісторыя з коткай з Маладзечна, што чакала пад кустом гаспадыню, не скончылася. Бася вымушаная шукаць новых гаспадароў

У Брытаніі знайшлі котку з двума насамі

У Лідзе міліцыянеры сядаюць на коней

Nashaniva.com