Кампанія Mark Formelle прадставіла вобразы для спатканняў і абурыла падпісчыкаў
Кампанія Mark Formelle паказала ў сваім інстаграме вобразы для дзяўчат на спатканне. І ўсё нібыта добра, калі б не адзін скандальны момант, піша Blizko.by.
21.10.2023 / 18:04
Мадэль на відэа прымярае розныя камплекты, у якіх можна пайсці на спатканне. Напрыклад, для сустрэчы з юрыстам ідэальным будзе дзелавы касцюм, з праграмістам — джэмпер і штаны карга, з медыкам — сукенка з белым каўнерыкам.
А вось апошні вобраз — для спаткання з аб'юзерам — збянтэжыў некаторых падпісчыц. З уборам усё выдатна — дзяўчаты яго ацанілі, але з нагоды таго, ці варта ў прынцыпе мець справу з аб'юзерам, разгарэлася дыскусія. І Mark Formelle давялося апраўдвацца.
Адна з карыстальніц напісала, што да аб'юзера «наогул лепш не хадзіць на спатканне. Патрэбна была піжама на гэтым месцы — таму што дама засталася дома».
Іншая дадала: «Не было б так смешна, калі б ведаў народ рэальнасць… Аб'юзер — гэта той чалавек, які не даруе, калі не заб'е, то задушыць усе вашы жаданні, эмоцыі, характар у цэлым».
«Лепш не хадзіць, таму што сукенка там можа і не выратаваць», — адзначыла трэцяя.
Спецыялісты кампаніі напісалі ў каментарах, што гэта вобраз для апошняга спаткання. «Убіраемся і ідзем развітвацца», — растлумачылі задумку ў Mark Formelle.
Чытайце таксама:
Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак
Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»
Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек