Памёр легендарны Бобі Чарлтан

Ва ўзросце 86 гадоў памёр знакаміты англійскі футбаліст, чэмпіён свету па футболе 1966 года сэр Бобі Чарлтан.

21.10.2023 / 19:03

Бобі Чарлтан у 2019 годзе. Фота: Matthew Ashton — AMA/Getty Images

Большую частку кар'еры гульца, з 1956 па 1973 год, Чарлтан правёў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд». У 1966 годзе, пасля перамогі зборнай Англіі на чэмпіянаце свету па футболе, Чарлтан атрымаў «Залаты мяч» як лепшы футбаліст года.

Чарлтан таксама вядомы тым, што выжыў у авіякатастрофе ў Мюнхене ў 1958 годзе, у якой разбіўся самалёт з камандай «Манчэстэр Юнайтэд» на борце. З 44 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце, загінулі 23, яшчэ 19 атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Памерла славутая лыжніца і біятланістка Анфіса Разцова

Памёр комік Сяргей Гладкоў — запамінальны Мужык з «Вёскі дурняў»

Памёр Алег Ульянаў

Nashaniva.com