У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай, якую вы дакладна бачылі

На продаж выставілі «сталінку» з шыкоўнай тэрасай на вуліцы Леніна, 6. Побач — легендарны «Цэнтральны», ГУМ, «Гранд кафэ» і Генпракуратура.

22.10.2023 / 16:24

На аб'яву звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».

Дом, у якім прадаецца кватэра, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (пабудаваны ён ў 1957 годзе). Паколькі сцены цагляныя, то, тлумачаць гаспадары, летам у пакоях халаднавата, а ўзімку цёпла. Столі — 3,2 метра, на падлозе паркет.

«Практычная планіроўка (мала апорных сцен, магчымасць перапланіроўкі на любы густ). Вокны на два бакі. Прыязная і інтэлігентная публіка, чысты пад'езд. Тэрыторыя дома «пад шлагбаўмам», — апісваюць плюсы кватэры.

Плошча яе — 87,1 м², жылая — 58,4 м². Чатыры пакоі, сучасны рамонт.

За кватэру просяць 350 тысяч даляраў.

Nashaniva.com