«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду

Варыянт «Спутніка V» абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, але са з'яўленнем новых штамаў яго эфектыўнасць пачала падаць, і сёння вакцына зусім не абараняе, заявіў Аляксандр Гінцбург (кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі, які распрацаваў вакцыну) і анансаваў новы варыянт вакцыны, піша РБК

23.10.2023 / 13:15

Першая зарэгістраваная ў свеце вакцына ад каранавіруса «Спутнік V» са з'яўленнем штаму COVID-19 «кракен» перастала абараняць зусім, ідуць клінічныя выпрабаванні абноўленай вакцыны, заявіў кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінзбур. Цэнтр імя Гамалеі і распрацаваў вакцыну.

Паводле яго слоў, зыходны варыянт «Спутніка» абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, гэта значыць з моманту рэгістрацыі, са жніўня 2020-га да ліпеня 2022 года. Аднак пачынаючы з сярэдзіны лета 2022 года, калі з'явіліся варыянты COVID-19 «омикрон» 1, 2 і 3, эфектыўнасць вакцыны ўпала ў восем разоў. Калі ж з'явіліся варыянты 4 і 5, Эфектыўнасць ўпала ўжо раз у 20.

«А калі з'явіўся XBB.1.5-варыянт «амиікрона» («кракен») — гэта было ў студзені 2023 года, — «Спутнік» перастаў абараняць проста зусім. Таму трэба было яшчэ летам мінулага года мяняць антыгенны склад вакцыны», — дадаў навуковец.

Паводле яго слоў, навукоўцы цэнтр падрыхтавалі новыя варыянты вакцын у лабараторыі, імі правакцынавалі супрацоўнікаў цэнтра. Праводзяцца клінічныя выпрабаванні «Спутніка V « на аснове XBB.1.5, яны завершацца 10 снежня. У грамадзянскі абарот новая вакцына можа паступіць у сакавіку.

У жніўні 2020 года Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну супраць каранавіруса — «Спутніик V» распрацоўкі НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Вакцына складаецца з двух кампанентаў на аснове адэнавірусных вектараў 26-га і пятага тыпаў. У РФПІ тады заяўлялі, што эфектыўнасць «Спутнік V» паводле вынікаў аналізу звестак 3,8 млн вакцынаваных расейцаў склала 97,6%. Прышчэпка праводзілася двума кампанентамі. Потым з'явіўся аднакампанентны «Спутнік лайт».

Чытайце таксама:

Прышчэпку ад кавіду ўнеслі ў спіс прафілактычных прышчэпак

У гэтай узроставай групе ў Беларусі колькасць хворых на ВРВІ вышэйшая ў два разы

У Мінску пачаўся сезон вакцынацыі ад грыпу і кавіду

Nashaniva.com