Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка
Амерыканская тэнісістка, 23-разовая пераможца турніраў Вялікага шлема Серэна Уільямс выклала на сваёй старонцы ў інстаграме фатаграфію з адкрыцця рэстарана ў італьянскім стылі Casadonna ў Маямі (ЗША). Увагу карыстальнікаў сацсеткі прыцягнула тое, што Уільямс абрэзала на фатаграфіі цяперашнюю першую ракетку свету, беларуску Арыну Сабаленка, якая стаяла з краю.
23.10.2023 / 17:11
Фота, апублікаванае Серэнай Уільямс
Перад гэтым тую ж фатаграфію з подпісам «Што за ноч!», на якой былі Серэна Уільямс, дацкая тэнісістка Караліна Вазняцкі, амерыканскі бізнэсмен Дэвід Грутман і Арына Сабаленка, беларуская тэнісістка выклала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, адзначыўшы на ёй амерыканку.
Фота, апублікаванае Арынай Сабаленка
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка спыніла свой выбар на машыне за 260 тысяч даляраў
Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне
«Гэта як плюнуць маім родным у твар». Арыне Сабаленка не паціснулі руку на US Open