У гомельскай жаночай калоніі нашэсце харчовай молі

У папраўчых установах Беларусі не хапае месцаў для захоўвання рэжымных перадач, дазволеная вага якіх складае да 50 кілаграм. Умовы захоўвання прадуктаў харчавання нідзе не адпавядаюць санітарным нормам, і гомельская жаночая ВК-4 адной з першых сутыкнулася з праблемай размнажэння насякомых, даведаўся праваабарончы рэсурс Mayday.team.

23.10.2023 / 17:30

У гэтай установе завялася харчовая моль, якая размнажаецца пагрозлівымі тэмпамі. Гэта некалькі відаў невялікіх матылькоў, лічынкі якіх з'ядаюць проста ўсё без разбору: ад арэхаў і какавы да печыва і нават спецый. Сотні насякомых цяпер раяцца ў памяшканні для захоўвання перадач.

Як правіла, моль трапляе ў будынак разам з заражанымі прадуктамі, і часцей за ўсё гэта бюджэтныя варыянты харчавання, якія распрадаюцца па нізкіх коштах — менавіта тое, што прывозяць у перадачах сваякі асуджаных.

Вывесці такую моль вельмі складана, прытым што адміністрацыя калоніі пакуль што нават і не спрабуе з ёй змагацца.

Чытайце таксама:

Статкевіча за апошнія пяць месяцаў пяць разоў кідалі ў ШІЗА

У Івацэвічах закрываюць папраўчую калонію №5

Затрымалі адміністратара канала «Салідарнасць Івацэвічы», ён у СІЗА

Nashaniva.com